Dodana: 16 styczeń 2009 10:43

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 10:43

Зялёна–Блакітны край

Падляскае ваяводства. Зялёна –Блакітны край. Таямнічы, асаблівы, прыгожы і вельмі гасцінны. Многа ў ім зелені і блакіту.

Зелень знайсці можна ўсюды. Зялёны і карычневы колеры – гэта колеры прыроды – іх розныя адценні знойдзем у запаведніках прыроды, якіх у падляскім ваяводстве аж 85.

Жыхары краю - гэта сардэчныя людзі, часта з артыстычнай, адкрытай душою. Многія з іх, на малых рукадзельных станках ткуць традыцыйныя двухасноўныя народныя тканіны, лепяць посуд з гліны, ствараюць драўляныя вырабы, ці вырабы артыстычнага кавальства. Радуюцца тут таксама турыстам.

Блакітныя тут… азёры і рэкі не толькі летам, і не толькі таму, каб цешыць рыбакоў удалым уловам рыб. Блакіт “заахвочвае” да падарожжа пад небам, напрыклад, на паветраных шарах. Знаныя і цэняцца ў межах краіны і за граніцай нашыя спартсмены паветраных шароў.

Незвычайныя месцы і сардэчнасць жыхароў чыніць, што дастаткова адзін раз наведаць зялёна-блакітны край, каб зноў туды вяртацца.


Запрашаем…

facebook