Dodana: 16 styczeń 2009 08:36

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 08:36

ПАДЛЯСКАЕ ВАЯВОДСТВА

Падляскае ваяводства знаходзіцца ў паўночна-усходняй Польшчы. Яно суседствуе з трымя ваяводствамі: вармінска-мазурскім, мазавецкім і любэльскім. На паўночным усходзе гранічыць з Літвою, а на ўсходзе з Беларусью. Падляскае ваяводства з’яўляецца ўнутранай (з Літвою) і знешняй ( з Беларусью) мяжой Еўрасаюза. Абшар – 20 180 км ² Лічба жыхароў – 1 224 тыс. чалавек Лічба гмін – 118 - у тым 3 горада на правах павята - гарадскія павяты - горад Беласток, горад Ломжа, горад Сувалкі. Лічба павятаў – 17 – у тым 3 гарадскія павяты (горад на правах павята - горад Беласток, горад Ломжа, горад Сувалкі) і 14 сельскіх павятаў.

У рэгіёне знаходзіцца 9 пагранічных пераходаў: на мяжы з Літвою – Будзіска (дарожны),Огроднікі (дарожны), Тракішкі (чыгуначны); на мяжы з Беларусью – Баброўнікі (дарожны), Чарэмха (чыгуначны), Кузніца Беластоцкая (дарожны і чыгуначны), Палоўцы (дарожны), Семянувка (чыгуначны - таварны рух).


Сталіца – Беласток. Развіццё горада адбылося ў палове XVIII ст. падчас панавання вялікага гетмана Яна Клеменса Браніцкага. Беласток з’яўляецца гаспадарчым, культурным і навуковым центрам рэгіёну. Тут працуе вялікая колькасць культурных і навучальных устаноў: тэатры, філармонія, музеі, універсітэт, медыцынская акадэмія, палітэхніка, вышэйшыя эканамічныя школы. Горад таксама вырозніваецца на тле культурных асяродкаў Польшчы. Акрамя Беластоцкага Тэатра Лялек, тут дзейнічае вышэйшая школа якая навучае будучых акцёраў і рэжысёраў.


Дзякуючы гістарычным і геаграфічным варункам, Падляскае ваяводства з’яўляецца месцам суіснавання розных народаў і культур. Тут паўстаў спецыфічны культурны пейзаж, які характэрызуе вялікая колькасць вызнанняў веры і багацце абрадаў. Спакон вякоў тут жывуць Палякі, Беларусы, Татары, Расіяне, Жыды. Суіснаванне розных народаў было адной з прычын стварэння мовы Эспэранта (Esperanta), аўтарам якой з’яўляецца народжаны ў Беластоку Людвік Заменхов (1859-1917).


Да нашых дзён захаваўся натуральны краявід падляскага ваяводства, яго пушчы і лясы, вазёры, а таксама даліны рэк. Унікальнае прыроднае багацце рэгіёна на ўзроўні Польшчы і Еўропы прадстаўляюць элементы натуральнага наваколля, якія знаходзяцца пад аховай.

У рэгіёне знаходзяцца чатыры нацыянальныя паркі:

Белавежскі Нацыянальны Парк – Белавежская Пушча гэта найлепш захаваны лес у Еўропе які мае старажытны характар. У 1977 годзе, па рашэнні ЮНЕСКА Белавежскаму Нацыянальнаму Парку быў прысвоены статус бiясфернага запаведнiка, а ў 1979 быў абвешчаны аб'ектам сусветнай i культурнай спадчыны, адзіны ў Польшчы.

Бябжанскі Нацыянальны Парк

Нарвянскі Нацыянальны Парк

Вігерскі Нацыянальны Парк

Падляскі рэгіён мае сельскагаспадарчы характар. Тутай вырошчваюць пераважна збожжа і бульбу. Сельская гаспадарка звязана з прыватным сектарам. Малочныя і мясныя прадукты, а таксама вырабы з птушкі вядомы і шанаваны не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.

Прамысловасць гэта пераважна прадукцыя і пераапрацоўка харчовых прадуктаў. Істотную ролю мае прадукцыя машын і прылад, тканін і вырабаў з дрэва. Прамысловы патэнцыял сканцэнтраваны ў велькіх гарадах – Беласток, Сувалкі і Ломжа.

Ваяводства займаецца супрацоўніцтвам з гасударствамі басеіна Балтыйскага Мора ў рамах Трансгранічнага Саюзу Еўрарэгіён "Нёман" (Польшча, Літва і Беларусь), а таксама з партнёрскімі рэгіёнамі: Трэнто, Ламбардзія, Бальзана – Iталія, Бургундзія (Францыя), Хамэ (Фінляндыя), Надрэнія Паўночная Вестфалія (Германія) і Вэрмланд (Швецыя).

Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook