Еўрарэгіён Белавежская Пушча
25 травеня 2002 года ў Хайнувцы было падпісана пагадненне аб стварэнні Еўрарэгіёна Белавежская Пушча паміж Рэччу Паспалiтай Польшчай i Рэспублікай Беларусь. Еўрарэгіён ахоплівае ўнікальны комплекс Еўрапейскага і міравога маштаба першабытных лясоў Белавежскай Пушчы.
Еўрарэгіён Белавежская Пушча гэта міжнароднае таварыства адзінак тэрытарыяльнага самакіравання Польшчы і Беларусі.
Абшар супрацоўніцтва з польскага боку ахоплівае Хайноўскі Павят (Гміну і Горад Хайнувка, Гміну і Горад Клешчэле, Гміну Белавежа, Гміну Чэрэмха, Гміну Чыжэ, Гміну Дубіцэ Цэркевнэ, Гміну Нарэв, Гміну Нарэвка), а з беларускага боку - Камянецкі, Пружанскі і Свіслачскі Раён.
Мэтай супрацоўніцтва ў рамках Еўрарэгіёну з’яўляюцца сумесныя намаганні ў галінах:
-
аховы натуральнага наваколля і рацыянальнага выкарыстання натуральных рэсурсаў,
-
збліжэння народаў абедзьвух дзяржаў,
-
захавання ўнікальнага прыроднага комплексу, якім з’яўляецца Белавежская Пушча, які мае ўплыў на клімат кантынэнту,
-
павышэння ўзроўня жыцця жыхароў Еўрарэгіёну метадам здабыцця інвестыцый і рэалізавання трансгранічных гаспадарчых праграм,
-
супрацоўніцтва і абмена грамадзкіх, навуковых, прафесійных, культурных і спартыўных груп, а таксама маладзёжных асяроддзяў,
-
тварэння памосту паміж краінамі якія спрыяюць гаспадарчаму супрацоўніцтву,
-
прасторнага добраўпарадкавання прыгранічных абшараў, у тым ліку разбудова трансгранічнай інфраструктуры,
-
супрацоўніцтва ў галіне папярэджвання і ліквідацыі скуткаў стыхійных бедствій і станаў пагрозы,
-
утварэння сучаснай, аднароднай сістэмы ўтылізацыі бытавых і прамысловых адходаў.
Адрас бюро еўрарэгіёна:
вул. Паркова 3
Хайнувка
тэл/факс: 00 48 85 682 51 41