Dodana: 16 styczeń 2009 10:45

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 10:45

Адукацыйныя сцежкі

Бебжанскі Нацыянальны Парк

Запрашаем да наведвання прыродазнаўчых сцежак Бебжанскага Нацыянальнага Парку. Гэтыя сцежкі паказваюць характар даліны Бебжы. Яны правядуць вас праз самыя цікавыя мясціны, месцы гняздавання многіх відаў рэдкіх птушак і млекакормячых, праз найвялікшыя ў Сярэдняй Еўропе балоты – з адной стараны знаёмыя і пройдзеныя сотнямі, можа тысячамі турыстаў, а з другой стараны – дзікія і заўсёды прыцягваючыя сваёй таямнічасцю. Сёння прапануем выбрацца на нязвыклую сцежку названую “Ганчароўская Грэбля” (зялёная адзнака). Уваход на сцежку знаходзіцца на 22–ім км “Царскай Дарогі” ад Осовца – Твердзы і каля 13 км на поўнач ад Стрэнковай Гуры. Даўжыня сцежкі – 4 км (у адну старану!). Па дарозе затрымліваемся на 7 прыстанках, на якіх пазнаем унікальную фаўну і флору Бебжанскага Нацыянальнага Парку. Падрабязнасці на старонцы www.biebrza.com

Logo serwisu Twitter Logo serwisu Facebook