Dodana: 16 styczeń 2009 11:00

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 11:00

Ахова прыроды

Экалагічныя ўжыткі

Гэта рэшткі экалагічных сістэм, якія заслугоўваюць на ахову. Іх ахоўваюць з мэтай захавання унікальных рэсурсаў і тыпаў асяродззяў (натуральныя вадаёмы, сяродпольныя і сяродлесныя “водныя вочы”, гаі дрэў і кустоў, балоты, тарфянікі, не выкарыстаныя сельскагаспадарчыя абшары і г.д.). З 249 экалагічных ужыткаў тэрыторыі ваяводства, 90 % - гэта лясныя багны і вадаёмы, астальныя – гэта багны і вадаёмы на сельскагаспарачых землях.

Прыродныя запаведнікі

Гэта абшары, вызначаныя для захавання асоба цэнных прыродных і культурных краябразаў, як эстэтычных каштоўнасцей. На абшары ваяводства дзейнічае адзін запаведнік “Глогі” (60 га), вызначаны праз гміну Мельнік. Мае на мэце ахову края даліны Бугу. Асаблівую яе цэннасць састаўляюць цікавыя вадаёмы і добразахаваныя паслялядніковыя ўзгоркі, пераплецяныя ярамі.

Дакументальныя пазіцыі

Гэта месцы зяўлення геалагічных фармацый, каменных награмаджэнняў альбо мінеральныя утворы ці фрагменты выкарыстоўваемых і непрацуючых паверхнасных вырабак (дзве задакументаваныя пазіцыі – непрацуючыя жвіроўні).

Помнікі прыроды

Прыродыя помнікі – гэта творы жывой альбо нежывой прыроды, якія прадстаўляюць навуковую, культурную альбо гістарычную цэннасць і ахоўваюцца законам. Часта гэта старыя дрэвы альбо валуны. Як помнікі ахоўваюцца таксама прыдарожныя алеі дрэў.

Сярод помнікаў прыроды ў нашым ваяводстве найчасцей спатыкаюцца адзінокія дрэвы (1761). Гэта таксама групы дрэў (124), алеі (38), валуны (112), а таксама пагоркі і стаі чаек. Спіс кандыдатаў на дрэвы-помнікі застаецца адкрытым, многія дрэвы чакаюць на рэгістрацыю.

facebook