Dodana: 16 styczeń 2009 10:36

Zmodyfikowana: 16 styczeń 2009 10:36

Гаспадарка

Гаспадарка падляскага ваяводства – гэта перш за ўсё прадуктовая прамысловасць, лёгкая, драўляная і машынабудаванне. Асабліва дынамічна развіваецца прадуктовая прамысловасць. У Падлясі дзейнічаюць вялікія прадпрыемствы па перапрацоўцы малака, мяса, птушкі, збожжа і піва. Падляскія млячарні належаць да найвялікшых і найбольш сучасных у краіне. Яны дзейнічаюць на падставе навейшай тэхналогіі, многія з іх маюць сертыфікат ІSО. Некаторыя маюць права на экспарт сваіх прадуктаў у Еўрасаюз.

Лёгкая прамысловасць гэта перш зa ўсё вытворчасць розных гатункаў тканін, дываноў, руновых вырабаў. Істотнай галіною гаспадаркі зяўляецца драўляная прамысловасць, якая працуе на сыравіне нашага рэгіёну (выраб паркету, мэблі, сталяркі, элементы канструкцыі дамоў).

У будаўнічай прамысловасці пераважаюць фірмы, якія займаюцца прадукцыяй керамікі, бруку, сілікатаў. Не можна абысці машынабудаўнічую прамысловасць, якая займаецца вырабам розных прыбораў, запчастак, зборчых вузлоў.

Акрамя харчовай прамысловасці, да найлепш дынамічна развіваючыхся галін гаспадаркі належаць паслугі з акружэння бізнесу: кансультацыйныя, дарадчыя, ахоўныя, банкавыя.

facebook